«Палатка» прыняла законапраект аб амністыі
5- 13.05.2015, 12:28
- 17,806
«Дэпутаты» прынялі сёння ў першым і другім чытанні законапраект аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Законапраект аб амністыі традыцыйна прадугледжвае вызваленне ад пакаранняў так званай льготнай катэгорыі асоб - непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асоб пенсіённага ўзросту, інвалідаў I і II груп, хворых на актыўную форму туберкулёзу I, II, V «A», V «Б» груп дыспансернага ўлiку, хворых на анкалагiчныя захворваннi другой, трэцяй, чацвёртай клiнiчных груп, ВІЧ-інфіцыраваных з 3-й і 4-й стадыямі захворвання, ветэранаў баявых дзеянняў або якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, а таксама грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе БелТА.
Такія асобы падлягаюць вызваленню ад пакаранняў у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання ў вайсковай службе, арышту, абмежаванне волі, пазбаўленне волі, а таксама ад іншых мер крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання.
Таксама прадугледжваецца вызваленне ад пакаранняў у выглядзе абмежавання волі і пазбаўлення волі асоб, асуджаных за ўчыненне злачынстваў, якія не прадстаўляюць вялікай грамадскай небяспекі і прыгаворы ў дачыненні да якіх пастаноўленыя на дзень уступлення ў дзеянне закона аб амністыі. Гэтае ж правіла дзейнічае ў дачыненні да асоб, асуджаных за злачынствы, якія належаць да катэгорыі менш цяжкіх, калі яны на дзень ўваходжання ў дзеяння закона аб амністыі адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.
Падлягаюць вызваленню ад пакарання асобы, асуджаныя за крадзеж, махлярства, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваенне або растрату, крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, ілжэпрадпрымальніцтва, ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў, калі яны на дзень уступлення ў сілу закона аб амністыі адбылі не менш за адну траціну прызначанага тэрміна пакарання.