24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У палітвязня Рубцова, які галадае ў СІЗА, пачаліся праблемы з ныркамі

6
У палітвязня Рубцова, які галадае ў СІЗА, пачаліся праблемы з ныркамі
Фотa: svaboda.org

Гомельскі актывіст другі месяц галадае ў СІЗА.

Праваабаронца з ПЦ «Вясна» Наста Лойка падзялілася з charter97.org апошняй інфармацыяй пра палітвязня Юрыя Рубцова.

«У яго пагаршаецца стан здароўя. Ён дагэтуль галадае. Адзінае, што ён ужывае - гэта гарбату з цукрам. З яго станам здароўя неабходна, каб яго аналізы бралі праз дзень. Але ён кажа, што гэтага ніхто не робіць і аналізы ў яго бяруць толькі раз на тыдзень. Ужо цяпер па аналізах відаць, што ныркі слабеюць, што стан здароўя стаў досыць дрэнным. Дактары яму ўжо давялі, што калі ён будзе прадаўжаць галадоўку, то пачнуцца праблемы з ныркамі, але ён пакуль пераставаць галадаць не збіраецца.

Ёсць інфармацыя, што ў 20-х чыслах траўня яму прызначаць суд. Гэта пакуль не дакладна, але імавернасць вялікая. Рубцоў сказаў, што калі працэс будзе адкрытым, публічным, з прысутнасцю журналістаў і міжнародных назіральнікаў, то ён перапыніць галадоўку. Калі суд будзе выязны або закрыты, у СІЗА, то ён пяройдзе на сухую галадоўку», - сказала яна.

Нагадаем, на палітвязня завялі новую справу паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўхіленне ад пакарання. Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак і патрабаваў даць яму працу з сярэднім заробкам па краіне - 600 даляраў. Палітвязень мяркуе, што новая крымінальная справа супраць яго незаконна, як і крымінальная справа за абразу суддзі, паводле якой ён ужо адбывае пакаранне.

Юры Рубцоў 6 кастрычнік 2014 г. быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска паводле арт. 391 Крымінальнага кодэкса («Знявага суддзі або народнага засядацеля») да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 г накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках