24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты пачынаюць кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

11
Еўрадэпутаты пачынаюць кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
Фота: austrevicius.lt

У Еўрапарламенце стартавала кампанія «Парламентарыі за Свабоду».

12 траўня ў Брусэлі віцэ-прэзідэнт Партыі «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» (ALDE), прадстаўнік Ліберальнага руху Літвы Петрас Аўштрэвічус сустрэўся з роднымі шасці беларускіх палітвязняў, якія прыехалі падзяліцца досведам і абмеркаваць становішча з правамі чалавека пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, піша ПЦ «Вясна».

У сустрэчы ўзялі ўдзел сваякі палітычных вязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі.

Падчас сустрэчы была абвешчаная кампанія «Парламентарыі за Свабоду» (MEP4Freedom), у рамках якой парламентарыі, што прадстаўляюць розныя краіны і розныя палітычныя сілы, сталі заступнікамі беларускіх палітвязняў. «Парламентарыі за Свабоду» - знак салідарнасці і маральнай падтрымкі, што вітаецца не толькі палітвязнямі, але і іх роднымі, сябрамі і калегамі напярэдадні саміту Усходняга партнёрства ў Рызе і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, чаканых у лістападзе.

Фота: austrevicius.lt

У канцы сустрэчы, Петрас Аўштрэвічус сказаў: «Еўропа павінна быць вольная ад палітвязняў і пераследу за палітычныя погляды. Я ўпэўнены, што ЕЗ павінен прадаўжаць ціск і заклікаць да вызвалення палітвязняў перад самітам Усходняга партнёрства ў Рызе».

Прэс-служба «Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» падкрэслівае, што становішча з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца з 1994 года, калі Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам. Пры ягоным кіраўніцтве аўтарытарны ўрад выкарыстоўвае комплекс абмежавальных законаў і захадаў для пераследу, што мае вынікам сістэматычнае парушэнне правоў чалавека ў дачыненні да грамадзян Беларусі. Апазіцыя, грамадзянская супольнасць і праваабаронцы знаходзяцца ў найбольш уразлівым становішчы, выпрабоўваючы пастаянны ўціск і маргіналізацыю што да такіх правоў як свабода асацыяцый і свабода слова, якія надзвычай важныя для існавання здаровай і сучаснай дэмакратыі.

Фота: austrevicius.lt
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках