24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядвіга Рубцова: Чыноўнікам Лукашэнкі не месца на саміце «Усходняга партнёрства»

3
Ядвіга Рубцова: Чыноўнікам Лукашэнкі не месца на саміце «Усходняга партнёрства»

Сваякі і блізкія палітвязняў здзіўляюцца, навошта прадстаўнікоў беларускай улады запрасілі ў Рыгу.

Сёння стала вядома, што Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» 21-22 траўня прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Жонка палітвязня Юрыя Рубцова Ядвіга Рубцова абураная запрашэннем прадстаўніка Беларусі на саміт у той час, як яе мужа не спыняюць пераследаваць за непадпарадкаванне рэжыму Лукашэнкі.

- Я адназначна супраць таго, каб Лукашэнку або ягоных чыноўнікаў запрашалі на саміт. Тое, што ў нас нібыта палепшылася сітуацыя з правамі чалавека - няпраўда. У нас правоў няма ніякіх. Не выконваюцца нічые правы - ні звычайных грамадзян, ні тым больш палітвязняў, - кажа яна.

- Юрый Рубцоў знаходзіцца ў чаканні суда і галадае на знак пратэсту ўжо другі месяц. Як у яго справы цяпер?

- Мы з мужам перапісваемся. Як у яго здароўе - не ведаю, ён піша, маўляў, нічога добрага, але падрабязнасцяў не ўдакладняе.

- 12 траўня вы былі ў Еўрапарламенце, дзе адбылася сустрэча сваякоў палітвязняў з еўрадыпламатамі.

- Нам тады сказалі, што яны супраць удзелу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на саміце, казалі, што гэтае пытанне можа разглядацца, калі будзе развязанае пытанне вызвалення палітвязняў. Толькі тады можа быць гаворка! А тут раптам выяўляецца, што ім усё ж рады.

- Чаму вам у вочы кажуць адно, а напраўду ўсё роўна ўсё працуе інакш?

- Не ведаю. Проста наш Лукашэнка ўмее добра маскіравацца. Я моцна засмучаная.

Нагадаем, на палітвязня завялі новую справу паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўхіленне ад пакарання. Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак і патрабаваў даць яму працу з сярэднім заробкам у краіне - 600 даляраў. Палітвязень мяркуе, што новая крымінальная справа супраць яго незаконная, як і крымінальная справа за абразу суддзі, паводле якой ён ужо адбывае пакаранне.

Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска паводле арт.391 Крымінальнага кодэкса («Знявага суддзі або народнага засядацеля») да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 г накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым адбудзецца 27 траўня а 10.00 у судзе Пружанскага раёна.

Разбірацца ў крымінальнай справе паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса ("ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі") будзе суддзя Мікалай Рэпіха. Максімальны прысуд, які можа пагражаць палітвязню паводле гэтага артыкула - пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках