24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстагу Марылуіза Бек: Ігар Аліневіч павінен быць неадкладна вызвалены

3
Дэпутат Бундэстагу Марылуіза Бек: Ігар Аліневіч павінен быць неадкладна вызвалены
Марылуіза Бек

Чатыры гады таму Ігар Аліневіч быў прысуджаны да турэмнага зняволення.

Марылуіза Бек, спікер у пытаннях усходнееўрапейскай палітыкі парламенцкай групы Партыі зялёных у нямецкім Бундэстагу і апякунка палітвязня, выступіла з заявай у гадавіну прысуду, піша сайт ПЦ "Вясна".

"Ігар Аліневіч павінен быць неадкладна вызвалены, - заявіла яна. - Ён мае права на справядлівае судовае разбіральніцтва, каб абвінавачванні супраць яго можна было давесці бесстаронне. Мы вельмі ўстурбаваныя тым, што палітычных зняволеных у Беларусі караюць дадатковымі рэпрэсіямі ў турме. Неаднаразова некалькім зняволеным прыйшлося перажыць адзіночнае зняволенне, недастатковае медыцынскае абслугоўванне і непрымальныя ўмовы турэмнага зняволення. Відавочна, ёсць намер прымусіць гэтых палітычных зняволеных напісаць прашэнне аб памілаванні і, у той жа час, прызнаць сваю віну".

Марылуіза Бек нагадала пра абставіны арышту палітвязня.

"Ігар Аліневіч быў чальцом групы, якія называлі сябе "анархістамі", - адзначыла яна. - Гэтая група звязаная з некалькімі палітычнымі акцыямі, якія прывялі да гвалтоўнага пашкоджання маёмасці. Абвінавачванне і прысуд у дачыненні да Ігара Аліневіча заснаваныя на гэтых дзеяннях. Ігар Аліневіч сцвярджае, што ён не браў удзелу ў названых злачынствах і ў той жа час ён таксама дыстанцыяваўся ад гэтай групы. Судовы працэс супраць Ігара Аліневіча характарызаваўся сур'ёзнымі парушэннямі канстытуцыйных прынцыпаў. Ён быў выкрадзены невядомымі асобамі падчас яго выгнання ў Маскве і быў дастаўлены ў КДБ Беларусі. Падчас допыту ён стаў ахвярай псіхічных і фізічных здзекаў. Празмерна жорсткае пакаранне ў 8 гадоў турмы з'яўляецца палітычна матываваным прысудам".

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні што да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая ўважалася за самую дрэнную паводле экалагічных паказчыкаў, аднак на пачатку мінулага года была прынятая пастанова аб расфармаванні гэтай калоніі, і Аліневіч трапіў у калонію "Віцьба-3".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках