24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Перад выбарамі імавернае з'яўленне новых палітвязняў

1
Алесь Бяляцкі: Перад выбарамі імавернае з'яўленне новых палітвязняў
Алесь Бяляцкі
Фота: charter97.org

Беларускія ўлады дэманструюць тое, што яны будуць ужываць розныя рэпрэсіўныя сродкі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў кіраўнік ПЦ "Вясна" і былы палітвязень Алесь Бяляцкі, каментуючы прысуд гомельскаму актывісту Юрыю Рубцову.

- Пастанова суда сведчыць аб прадаўжэнні жорсткай лініі ў дачыненні да палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў турмах і яшчэ раз паказвае, што беларускія ўлады не збіраюцца мяняць сваю палітыку ў дачыненні да апанентаў. Яны прадаўжаюць хвалю рэпрэсій, якую мы назіралі цягам усіх апошніх гадоў, - сказаў Алесь Бяляцкі.

- Цягам апошніх месяцаў узмацніўся ціск на палітвязняў. Вынесеныя новыя прысуды ў дачыненні да Мікалая Статкевіча і Мікалая Дзядка. З чым, на вашую думку, гэта звязана?

- Набліжаецца чарговая прэзідэнцкая кампанія і ўлады паказваюць, што яны будуць ужываць розныя рэпрэсіўныя сродкі ў дачыненні да сваіх апанентаў, у тым ліку і для запалохвання іншых грамадскіх актывістаў.

Абсалютна імавернае з'яўленне новых палітвязняў. Усе рэпрэсіўныя механізмы ўлады знаходзяцца ў гатоўнасці. Чым большая актыўнасць грамадства, тым больш шанцаў, што колькасць палітвязняў будзе павялічвацца. Я кажу пра грамадства ў шырокім сэнсе, куды ўваходзяць не толькі палітычныя актывісты, але і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, незалежныя журналісты. Сёння гэта тыя людзі, якіх улады ўспрымаюць як небяспечную сілу напярэдадні выбараў. Зразумела, што прэзідэнцкая кампанія пройдзе паводле старога сцэнару, яе вынікі будуць фальсіфікаваныя. Але супраць крытыкаў гэтай схемы могуць быць ужытыя любыя рэпрэсіўныя захады. Могуць з'явіцца і новыя палітычныя зняволеныя.

Улады кантралююць сітуацыю і імкнуцца не дапусціць змены сітуацыі любым коштам, у тым ліку тым, што незаконна і несправядліва пазбаўляюць людзей свабоды, садзяць іх у турмы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках