24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рушанія Васьковіч: Сын не падае духам

1
Рушанія Васьковіч: Сын не падае духам
Яўген Васьковіч

Велізарнай падтрымкай для палітвязня Яўгена Васьковіча з’яўляюцца лісты - і ад родных, і ад усіх, каму неабыякавы лёс хлопца.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Рушанія Васьковіч.

- Што новага ў Яўгена? Ці атрымлівае ён лісты - вашы і нашых чытачоў?

- Напісала ліст яму нядаўна. Лісты, дзякуй Богу, даходзяць. Ён вельмі радуецца гэтаму. Вельмі яму дапамагае тое, што можа атрымліваць лісты і газеты. У красавіку ў нас было кароткатэрміновае спатканне. Мы з бацькам прыязджалі і бабуля. У ліпені ён хоча напісаць заяву на доўгае спатканне. Вельмі спадзяюся, што яму дазволяць, я ўжо збіраюся туды ехаць.

- Як цяпер складваюцца стасункі з адміністрацыяй?

- Дзякуй Богу, пакуль усё стабільна. Узмацнення жорсткасці, дзякуй Богу, няма. Працуе, як і раней, у пашывачным цэху. Настрой у яго добры. Не губляе прысутнасці духу. Дрэнна яму, не дрэнна - настрой у яго добры. Стараецца трымацца. Суму нікому не дэманструе.

Нагадаем, што ў траўні 2001 года Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ у ноч на 17 кастрычніка 2010 года. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Усяго з кастрычніка 2011 г палітвязень правёў у ШІЗА 274 дзён. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую крытую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках