24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Статкевічу хочуць падсяліць сукамерніка

18
Палітвязню Статкевічу хочуць падсяліць сукамерніка
Фота: AFP

Палітвязень былы і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў адзіночцы следчага ізалятара магілёўскай турмы №4.

Аднак апошнімі днямі адміністрацыя турмы вельмі настойліва прапануе падсяліць да яго сукамерніка. Мікалай Статкеівіч, які раней напісаў заяву аб адзіночным утрыманні, катэгарычна супраць гэтага. Пра гэта распавяла "Радыё Рацыя" жонка палітвязня Марына Адамовіч.

"Відаць, аператыўна-тактычныя мерапрыемствы не могуць праводзіцца, рапарты не могуць пісацца, калі няма людзей, якім могуць з ім канфліктаваць, распавядаць, пра што ён думае, таму вельмі настойліва, у розных формах яму прапануюць суседа. Нават кажуць выбраць самому, з кім сядзець, абы ён не адзін быў у камеры", - адзначыла Марына Адамовіч.

Таксама яна сказала, што турэмная камісія падоўжыла раней устаноўлены за Статкевічам прафілактычны ўлік у сувязі са схільнасцю да захопу закладнікаў, нападу на супрацоўнікаў турмы і гэтак далей. Са слоў жонкі палітыка, гэта робіцца беспадстаўна і толькі паказвае цынізм сістэмы.

На пачатку траўня палітвязень пастановай закрытага суда быў пераведзены са Шклоўскай калоніі назад у Магілёўскую турму.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011 года ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля заканчэння гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку.

4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваўся Мікалай Статкевіч, была прынятая пастанова аб ягоным пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). А 6 траўня палітык быў этапаваны ў турму №4 горада Магілёва.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках