24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірылу Сілівончыку забаранілі атрымліваць лісты па-беларуску

10
Кірылу Сілівончыку забаранілі атрымліваць лісты па-беларуску

Лісты на беларускай мове да арыштаванага за салідарнасць з Украінай у Расеі беларуса не даходзяць.

Пра гэта выданню «Наша нiва» паведаміў чытач Юрый Станкевіч.

Паводле ягоных слоў, лісты на беларускай мове да Кірылы Сілівончыка не прапускаюць. «Пішуць на канверце, што «перапіска вядзецца толькі на расейскай мове», і адсылаюць назад. Вось вам і адзін народ і падабенства моў», - паведамляе ён.

Нагадаем, 22-гадовага гомельца Кірыла Сілівончыка Маскоўскі акруговы вайсковы суд прызнаў вінаватым паводле артыкулу «Публічнае апраўданне тэрарызму або публічныя заклікі да яго». Беларус змясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пост з заклікам да салідарнасці з Украінай і супольнай барацьбе з расейскай тэрарыстычнай пагрозай. За гэта яго прысудзілі да двух гадоў калоніі-паселішча. Пакаранне Кірыл Сілівончык адбывае на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках