24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму №4 у Магілёве

17
Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму №4 у Магілёве
Фотa: svaboda.org

Там палітвязень павінен знаходзіцца да канца тэрміну - 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён.

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах, гаворыцца на сайце statkevich.org.

«Сёння я датэлефанавалася ў калонію, дзе мне пацвердзілі, што Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму №4 у Магілёве. Прайшло крыху больш за 3,5 месяцаў з тых часоў, як ён пакінуў гэтую ўстанову. І цяпер зноў у яе вярнуўся. Пра дату этапу мне гаварыць у калоніі адмовіліся, але, мяркую, гэта адбылося ў той жа дзень, калі адбыўся суд, дакладней, у ноч з 4-га на 5-га траўня. Бо, наколькі мне вядома, у іх этапы па панядзелках. Ды і спяшаліся ж скончыць суд за адзін дзень не дарма. Мабыць, і сабрацца фактычна не далі, бо Мікалай знаходзіўся ў ПКТ, а рэчы ягоныя - у атрадзе. І тут дэжавю. Гэтак жа, у тэрміновым парадку, не даўшы сабрацца, яго этапавалі ў 2012 годзе», - распавяла Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткім ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля сканчэння гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку.

Цяпер напісаць Мікалаю Статкевічу можна па старым «новым» адрасе:

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4, каранцін

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках