24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацапытанні ў Польшчы напярэдадні выбараў: Камароўскі - 35%, Дуда - 27%

2
Сацапытанні ў Польшчы напярэдадні выбараў: Камароўскі - 35%, Дуда - 27%
Браніслаў Камароўскі і Анджэй Дуда

Даследаванне праводзілася 6-7 траўня аўтарытэтным польскім агенцтвам TNS для тэлевізійнага канала TVP1.

Аналіз вынікаў гэтага апытання прыводзіць «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org)

У параўнанні з папярэднім апытаннем Браніслаў Камароўскі страціў 4 адсоткі электаральнай падтрымкі. За яго мерацца галасаваць 35% рэспандэнтаў. Галоўны спаборнік дзейнага прэзідэнта - Анджэй Дуда - палепшыў свой рэйтынг на 2 адсоткі (за яго гатовыя аддаць голас 27% апытаных).

Самым вялікім сюрпрызам стаў добрым вынік Паўла Kукіза, які карыстаецца 15% падтрымкі і палепшыў свой электаральны рэйтынг на 4%.

Януш Корвін-Міке і Магдалена Агурэк атрымалі па 3% галасоў апытаных, Адам Ярубас - 2%, Януш Палікот і Гжэгаж Браўн - па 1%. Рэйтынг астатніх кандыдатаў блізкі да нуля. Нявызначаныя выбаршчыкі складаюць 13%.

TNS таксама пацікавілася узроўнем магчымага прыходу выбаршчыкаў. 62% апытаных адказалі, што яны «пэўна» мераюцца галасаваць у пунктах. Яшчэ 24% - што «болей так».

6% апытаных заявілі што «болей» або «пэўна» не пойдуць галасаваць, і яшчэ 2%, што яны яшчэ не ведаюць.

Нагадваем, што 10 траўня ў Польшчы пройдуць прэзідэнцкія выбары. Найбольш імавернымі прэтэндэнтамі на найвышэйшую пасаду ў краіне, паводле сацыялагічных апытанняў, з'яўляюцца дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі і кандыдат ад «Права і справядлівасці» Анджэй Дуда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках