24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Без вызвалення палітвязняў ЕЗ не пойдзе на саступкі Лукашэнку

Павел Севярынец: Без вызвалення палітвязняў ЕЗ не пойдзе на саступкі Лукашэнку
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларускі палітык мяркуе, што пазіцыя Еўразвязу ў дачыненні да правоў чалавека ў Беларусі цяпер стала больш прынцыповай, чым прагматычнай.

Пра гэта былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі БХД Павал Севярынец распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

- Вы бралі ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з дэлегацыяй Еўрапарламента. Якія вашы ўражанні ад стасункаў з еўрапейскімі палітыкамі?

- Агульнае ўражанне ад сустрэчы такое, што еўрапейцы, з аднаго боку, хочуць выкарыстоўваць геапалітычную сітуацыю, звязаную з Украінай, і аддаліць Беларусь і рэжым Аляксандра Лукашэнкі ад Расеі. Але з іншага боку, яны разумеюць, што рэжым не хоча ісці ні на якія змены, а аддае перавагу рухацца азербайджанскім шляхам. На сённяшні дзень я ўбачыў у пазіцыі еўрапейцаў больш прынцыповасці, чым прагматызму. Прынамсі, сярод палітыкаў, што ўяўляюць Еўрапарламент, ёсць разуменне, што калі Лукашэнка не вызваліць палітвязняў, ні пра якія сур'ёзныя паслабленні, а тым больш пра прызнанне выбараў, размовы і быць не можа. Дзве рэчы больш за ўсё турбуюць палітыкаў з дэлегацыі Еўрапарламента: гэта вызваленне палітвязняў і сітуацыя з так званымі "выбарамі". Ілюзій у гэтых людзей няма, большасць з іх - гэта палітыкі, якія даўно працуюць паводле беларускай праблематыкі.

- А якія канкрэтныя заявы былі агучаныя дэлегацыяй у сувязі з праблемай палітвязняў у Беларусі?

- Прынамсі, Багдан Здраеўскі, які ўзначальвае групу аб Беларусі ў Еўрапарламенце, заявіў, што пазіцыя Еўропы з палітвязнямі ў Беларусі з'яўляецца прынцыповай. І без іх вызвалення рэжым Лукашэнкі можа не разлічваць на сур'ёзныя паляпшэння стасункаў з Еўразвязам. Акрамя таго, еўрапейскія палітыкі падкрэслілі, што не прызнавалі і не прызнаюць без правядзення свабодных выбараў ніжнюю палату беларускага парламента - так званую «палатку».

- Напярэдадні візіту быў агучаны намер дэлегацыі Еўрапарламента сустрэцца са сваякамі беларускіх палітзняволеных. Гэтыя сустрэчы адбыліся?

- У праграме візіту гэта сапраўды было. Магчыма, наша сустрэча, прадстаўнікоў апазіцыі, адбывалася раней, бо пра сустрэчу з сем'ямі палітвязняў мне нічога не вядома. Гэта трэба непасрэдна цікавіцца ў сваякоў палітвязняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках