24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка

71
«Палатка» прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка

«Палата прадстаўнікоў» у аўторак прызначыла правядзенне прэзідэнцкіх выбараў на 11 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Запад».

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі раней прапанавала правесці «выбары прэзідэнта» 11 кастрычніка гэтага года. «Парламент, працуючы цяпер, да свайго выйсця на вакацыі можа аб'явіць гэтую выбарчую кампанію», - патлумачыла сваю прапанову неўязная ў ЕЗ кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, з 1996 года аніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль двума сотнямі беларускімі чыноўнікамі) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвязу і ЗША.

Раней найбольш імавернай датай правядзення выбараў называлася 15 лістапада.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках