24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына супраць Статкевіча

62
Ярмошына супраць Статкевіча
ФОТА: SVABODA.ORG

Ініцыятыўнай групе палітвязня Мікалая Статкевіча адмоўлена ў рэгістрацыі.

Пра гэта было абвешчана на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі ў панядзелак, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, у ініцыятыўную групу вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты ўвайшло больш за 1500 чалавек. Сярод іх - вядомыя беларусы Зінаіда Бандарэнка, Павел Севярынец, Аляксей Марачкін, Уладзімір Халіп, Мікалай Аўтуховіч, Славамір Адамовіч, Лявон Вольскі, Аляксандр Тамковіч, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Законнікаў, Юры Хашчавацкі, Зміцер Дашкевіч, Вольга Завадская.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы былі пададзеныя на рэгістрацыю ў ЦВК 16 ліпеня, кіраўніком групы была заяўленая Марына Адамовіч - жонка палітыка.

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына назвала немагчымай рэгістрацыю Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата на чарговых выбарах прэзідэнта. «Пакуль ён асуджаны, мы не маем юрыдычнага права аформіць яго як кандыдата ў прэзідэнты. Больш за тое, мы не маем права зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу. А як не будзе зарэгістраваная ініцыятыўная група, хто ж тады будзе збіраць подпісы ў яго падтрымку? Такія акцыі, калі яны і будуць праходзіць, адразу становяцца нелегітымнымі», - сказала Ярмошына.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках