24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Важныя любыя крокі ў справе беларускіх палітвязняў

3
Святлана Калінкіна: Важныя любыя крокі ў справе беларускіх палітвязняў
Мікалай Статкевіч

Шэф-рэдактар «Народнай волі» пракаментавала кампанію ў вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя».

Ягоную ініцыятыўную групу не зарэгістравалі, а Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Марыны Адамовіч на пастанову Цэнтрвыбаркама.

«Але важней, - кажа Святлана Калінкіна, - што ні адзін еўрапейскі палітык не дазволіць сабе перад выбарамі заплюшчыць вочы на праблему палітвязняў у Беларусі».

- Ніхто, напэўна, не чакаў, што будзе зарэгістраваны Мікалай Статкевіч у якасці кандыдата ў прэзідэнты. Але любыя спробы прыцягнуць увагу да таго, што кандыдат яшчэ з мінулых выбараў застаецца за кратамі, я б вітала. Калі б на нейкіх этапах у некаторых еўрапейскіх палітыкаў была надзея заплюшчыць вочы на праблемы палітычных зняволеных, цяпер гэта не атрымаецца. І таму, на мой погляд, гэта ўжо добры вынік.

Палітвязень Мікалай Статкевіч у сваім апошнім лісце да жонкі Марыны Адамовіч падзякаваў усім, хто ўвайшоў у ініцыятыўную групу ягонага вылучэння кандыдатам на «выбарах» 11 кастрычніка і не пабаяўся, як сам ён жартуе, падтрымаць «ворага дзяржавы №1». Пра гэта Мікалай Статкевіч напісаў жонцы ў сваім лісце з Магілёўскай турмы №4, дзе адбывае пакаранне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках