24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аліневіч правёў 10 дзён у карцэры

4
Палітвязень Аліневіч правёў 10 дзён у карцэры
ІГАР АЛІНЕВІЧ

З 9 па 19 ліпеня палітвязень Ігар Аліневіч зноў быў у карцары.

Гэта чацвёрты ці пяты раз за той год, што ён у калоніі "Віцьба-3": з дакладнага ліку адседак у ШІЗА сваякі ўжо збіліся, паведамляе «Радыё Свабода».

Ад палітвязня Ігара Аліневіча не было лістоў на працягу ліпеня, і вось на днях маці і бацька амаль адначасова атрымалі лісты, якія былі напісаныя з разрывам у тыдзень.

«Тады і даведаліся, што Ігар зноў быў у карцэры, - паведаміла Валянціна Аліневіч. - Пасадзілі на мой дзень нараджэння, перад 10 ліпеня. За што пасадзілі, не напісаў, але можна здагадацца, што зноў прычапіліся. На 10 дзён, як звычайна. Гэта ўжо стала рэгулярным. Пасля карцэра ён адпісаўся, лісты прыйшлі са спазненнем. Напэўна, даюць зразумець, што трэба мець менш стасункащ. Ва ўсім адчуваю і даходзяць з іншых крыніц звесткі, што рэжым у калоніі становіцца больш жорсткім, быццам вяртаюцца былыя часы. Вось паведаміў пра цэлы спіс забароненых для перадачы прадуктаў. У тым ліку гародніна, садавіна, разынкі, чарнасліў, спецыі і нават семечкі. Праўда, піша, што яму гэта і не «пагражае», так як з кастрычніка мінулага года яму забаранілі перадачы як злоснаму парушальніку. І дадае, што прачытаў інтэрв'ю з кіраўніком праваабарончай арганізацыі «Платформ инновейшн» Алёнай Красоўскай-Каспяровіч, якая сказала, што «ўмовы ў калоніях паляпшаюцца». Ён з гэтым не згодны і глыбока абураны такой высновай. І піша, што тыя, хто сядзіць разам з ім, а гэта людзі з розных колаў грамадства, таксама абураныя. Кажуць, што на сабе адчуваюць, наколькі больш жорсткім становіцца рэжым з кожным годам».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволеньня праз хуліганскія дзеянні да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай у экалагічных паказчыках, аднак у пачатку мінулага года была прынятая пастанова аб расфармаванні гэтай калоніі і Аліневіч трапіў у калонію "Віцьба-3".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках