24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамісты прагназуюць шокавую дэвальвацыю беларускага рубля

47

Беларускі рубель можа абрынуцца яшчэ больш адразу пасля «выбараў».

Даляр - 17 тысяч беларускіх рублёў. Такі курс продажу валюты выставілі ўчора беларускія абменнікі, паведамляе «Белсат».

Афіцыйны курс - паводле вынікаў гандлёвай сесіі на валютна-фондавай біржы - ніжэйшы. Але нават паводле афіцыйных паказчыкаў, у жніўні нацыянальная валюта абясцэнілася ў дачыненні да амерыканскай на 10%.

«Чакаць развязання гэтай сітуацыі можна будзе толькі пасля выбараў. І гэта будзе ўжо чарговая шокавая разавая дэвальвацыя, чарговае разавае памяншэнне кошту беларускага рубля», - мяркуе эканаміст Аляксандр Сінкевіч.

Нагадаем, з пачатку года ў Беларусі ўжо адбылася амаль 40-працэнтная дэвальвацыя. Тым не менш, экспэрты ўпэўненыя: Беларусь знаходзіцца толькі на пачатку эканамічнага крызісу, і гэта вынікі эканамічнай палітыкі, якая праводзілася ўладамі апошнія два дзесяцігоддзі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках