Мікалай Статкевіч павіншаваў сайт Charter97.org
9- 12.11.2017, 16:33
- 22,968
Сайт Charter97.org стаў асноўнай альтэрнатывай дзяржаўнай прапагандзе для найбольшай часткі беларускага грамадства.
Пра гэта гаворыцца ў віншаванні «Хартыі'97» з 20-годдзем ад лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча.
«Галоўнай рэдактарцы сайта «Хартыя'97» Наталлі Радзінай
Дарагая Наталля!
Віншую Вас і чальцоў каманды сайта «Хартыя'97» з юбілеем! Ваша самаадданая праца неацэнная для будучыні Беларусі. Вы сталі асноўнай альтэрнатывай дзяржаўнай прапагандзе для найбольшай часткі беларускага грамадства. Ваша бескампрамісная барацьба дае людзям надзею і набліжае вызваленне нашай краіны.
Зычу Вам і Вашым калегам шчасця, здароўя і поспехаў у нашай агульнай справе пабудовы свабоднай і паспяховай Беларусі!
Са шчырай і глыбокай павагай,
Мікалай Статкевіч»