25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква абмежавала пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь

25
Масква абмежавала пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь

Шэрагу расейскіх нафтавых кампаній загадана абмежаваць пастаўкі маторнага паліва ў Беларусь.

Пра гэта tut.by паведамілі два трэйдары і пацвердзіў профільны чыноўнік.

У Міністэрстве энэргетыкі ўважаюць немэтазгодным пастаўкі буйных партый расейскіх нафтапрадуктаў (між іншым, дызельнага паліва) у адрас беларускіх кампаній «у сувязі з наяўнасцю вялікага аб'ёму магутнасцяў перапрацоўкі нафты ў Беларусі», пераказалі беларускія бізнэсоўцы, знаёмыя з копіяй ліста Мінэнэрга.

«Мы закуплялі там дызель, таму што гэта эканамічна мэтазгодна. Тут даражэй выходзіць. Але Масква не дазволіла прадаваць беларусам», — сказаў беларускі бізнэсовец. «Раней ні для каго не было сакрэтам, што важкая доля дызеля на беларускіх АЗС — вытворчасці Расеі. Беларускія нафтапрадукты ішлі на Украіну і на Захад, гэта больш прэміяльны бізнэс і патрабуе адабрэння зверху. Мы туды не лезлі», — дадаў яшчэ адзін суразмоўца.

Атрымаць каментар у Мінэнерга РФ не ўдалося.

На днях у СМІ з'явілася інфармацыя пра спыненне паставак расейскага дызельнага паліва ва Украіну. Паводле звестак «Коммерсанта», украінскі контрагент «Раснафты» Glusco Energy адмовіўся ад сакавіцкіх адгрузак на 300 тыс. тон. На думку суразмоўцаў расейскага выдання, украінскія спажыўцы маглі аддаць перавагу беларускаму дызпаліву, якое вырабляецца з бязмытнай расейскай нафты. «Гэта таксама магло паслужыць адной з прычын абмежаванняў», — выказала меркаванне крыніца ў нафтавай сферы.

Год таму расейскія кампаніі «Газпрам нафта» і «Татнафта», якія маюць у Беларусі свае сеткі АЗС, ужо прыпынялі пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь. Тады гэта было звязана з тым, што беларускі бок парушае дамову аб пастаўках паліва ў Расею. Паводзіны Менска зразумелыя: прадаваць бензін у Еўропу значна больш выгадна, ён каштуе там у 2,5 разы даражэй. Зрэшты, была і іншая логіка ў расейскіх кампаній: мінімізавалі падаткі, бо пастаўкі ў Беларусь не з'яўляліся экспартам, і зарабілі, бо пастаўляць бензін на беларускі рынак было больш выгадна, чым на расейскія запраўкі.

У студзені 2017 года Беларусь адгрузіў у Расею ў 20 разоў менш нафтапрадуктаў - менш за 2 тыс. тон, сведчаць папярэднія звесткі аб выніках замежнага гандлю таварамі.

Праз газавую спрэчку ў 2016 годзе пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь знізіліся з абяцаных 24 млн. тон да 18,5 млн. тон. Месяц таму Аляксандр Лукашэнка казаў, што РФ пагражае знізіць пастаўкі «да 12 млн тон». У першым квартале Расея планавала паставіць Беларусі 4 млн. тон. Графіка паставак на другі квартал яшчэ няма, але пакуль плануецца захаваць аб'ём паставак на ўзроўні першага квартала, сказалі ў прэс-службе Мінэнерга Расеі.

Беларусь у год здабывае блізу 1,6 млн. тон сваёй нафты, якая цалкам экспартуецца.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках