Словы «Уздымаем сцяг назад!» сталі сімвалам беларускай рэвалюцыі
8- 29.03.2017, 9:37
- 44,119

У сацыяльных сетках папулярны слоган малююць у выглядзе рэвалюцыйнага плаката.
Пра гэта паведамляе nn.by.
Нагадаем, што пасля «хапуна» ў Дзень Волі ў Менску, у раёне плошчы Якуба Коласа, Андрэй Асмалоўскі падняў адняты АМАПаўцамі сцяг са словамі «Уздымаем сцяг назад!».
