25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вользе Нікалайчык незаконна заблакавалі тэлефон

10
Вользе Нікалайчык незаконна заблакавалі тэлефон

Улады прадаўжаюць ціск на грамадскую актывістку.

Грамадская актывістка і кінарэжысёрка Вольга Нікалайчык распавяла сайту Charter97.org пра ціск на яе з боку судовых прыставаў:

- Раніцай 14 студзеня я вярнулася ў Беларусь з Кіева і заўважыла, што ў мяне не працуе мабільная сувязь. Прыехаўшы ў Менск, я не магла патэлефанаваць ні маім сваякам, ні сябрам, ні доктару. На пошце я атрымала папярэджанне ад судовых прыставаў, у якім гаворыцца, што судовы выканаўца забараняе аператарам сувязі МТС і velcom выконваць абавязацельствы паводле ўкладзенай са мной дамовы.

Я звярнулася да маіх юрыстам у ПЦ «Вясна». Праваабаронцы пацвердзілі, што ў мяне няма ніякіх запазычанасцяў і новых штрафаў. Я разглядаю гэтую сітуацыю не інакш як прэсінг і ціск. Улады ўстаўляюць палкі ў колы і імкнуцца паралізаваць маё жыццё. У мяне моцны бранхіт і здараюцца гіпертанічныя крызы. Калі мне адключаць яшчэ і стацыянарны тэлефон - я не змагу нават выклікаць хуткую дапамогу. Вось так мяне сустрэла радзіма. Агідная сітуацыя, што яшчэ дадаць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках