25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зацверджаны план святочнай акцыі 25 сакавіка ў Менску

6
Зацверджаны план святочнай акцыі 25 сакавіка ў Менску
Фота: racyja.com

Вулічнае шэсце стане кульмінацыйным момантам у святкаванні 100-годдзя БНР.

22 студзеня ў офісе Партыі БНФ у Менску адбылося пашыранае пасяджэнне аргкамітэта святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

- Учора аргкамітэт святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі разгледзеў вынікі працы рабочай групы і зацвердзіў іх.

Мы яшчэ раней дамаўляліся аб тым, што менавіта аргкамітэт займаецца ўсімі пытаннямі, звязанымі са святкаваннем юбілею БНР, а масавая вулічная акцыя 25 сакавіка - гэта галоўнае, кульмінацыйная акцыя святочнага цыклу.

- Якія канкрэтныя пастановы рабочай групы зацвердзіў аргкамітэт?

- Аргкамітэт зацвердзіў трох сустаршыняў рабочай групы, адказных за розныя кірункі ў падрыхтоўцы святкавання 100-годдзя БНР. І зацвердзіў план правядзення вулічнай акцыі 25 сакавіка ў Менску.

Вулічная акцыя плануецца 25 сакавіка з 14.00 да 18.00. Збор удзельнікаў - а 14.00-14.45 на плошчы Якуба Коласа. Шэсце ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды запланавана з 14.45 да 16.00 па праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна. Мітынг-канцэрт пройдзе з 16.00 да 18.00 на плошчы Свабоды.

Таксама аргкамітэт зацвердзіў тэкст заяўкі ў Менгарвыканкам і пастанову аб тым, што яе падпісваюць усе арганізацыі, партыі, грамадскія рухі, якія прынялі пастанову аб супольным святкаванні 100-годдзя БНР у цэнтры Менска.

Аргкамітэт таксама прыняў пастанову звярнуцца ў шэраг міністэрстваў і ўстаноў, а таксама ў дзяржаўныя СМІ з прапановай далучыцца да святкавання 100-годдзя БНР, і ў першую чаргу - да падрыхтоўкі і правядзення вулічнага шэсця. Мы разлічваем, што ўлады пойдуць нам насустрач. Ва ўсякім разе, сваім адказам улады пакажуць, наколькі для іх важная незалежнасць Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках