Сёння я - «Хартыя'97»
7- Аксана Колб
- 26.01.2018, 15:53
- 19,135
Усё астатняе пакуль другаснае.
Галоўная задача незалежных СМІ ў Беларусі сёння - не канкурыраваць паміж сабой, а данесці дэмакратычныя каштоўнасці да як мага большай колькасці людзей. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала галоўная рэдактарка выдання «Новы Час» Аксана Колб.
«Ды закранула...З нагоды блакіроўкі «Хартыі» давялося ўбачыць і такое меркаванне: маўляў, блакіроўка гэта, вядома, дрэнна, але можа, гэта і да лепшага, людзі будуць чытаць іншых...», - піша журналістка.
«Сяджу вось і думаю, гэта я такая ідэалістка, ці мы жывем у розных краінах, ці я проста няправільна разумею ролю незалежных СМІ ў варунках аўтарытарызму.
Можна па рознаму ставіцца да «Хартыі», але нельга адмаўляць, што на сёння гэта адзін з самых чытаных рэсурсаў, і таму той кантэнт, які б на іншых рэсурсах быў бы не занадта заўважаным, на «Хартыі» прачытаюць у некалькі разоў больш.
І гэта добра, бо галоўная наша (незалежных СМІ) задача - як раз данесці сваю думку да як мага большай колькасці людзей, быць своеасаблівымі асветнікамі і прамоўтэрамі дэмакратычных каштоўнасцяў, прыхільнікамі ўстанаўлення ў Беларусі дэмакратычнай улады (прынамсі, я так мяркую).
Усё астатняе пакуль другаснае, і будзе другасным да таго моманту, калі ў нашай краіне нарэшце з'явіцца сапраўды абраная народам улада. А пакуль хачу сказаць: СЁННЯ Я - ХАРТЫЯ'97».
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.
Падрабязная інструкцыя пра тое, як абысці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.