Павел Севярынец: Падтрымаем беларускіх палітвязняў
2- 3.01.2018, 16:26
- 27,582
Нашым адказам на рэпрэсіі павінна быць салідарнасць.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец звярнуўся да беларусаў з заклікам падтрымаць палітычных вязняў на святы паштоўкай, дапамогай сем'ям і малітвай.
- Дарагія беларусы! У гэтыя святочныя дні мы наведваем блізкіх, тэлефануем сябрам і маем час на дапамогу бліжнім. Давайце ж не забываць, што ў сённяшняй Беларусі ў турмах знаходзяцца палітычныя зняволеныя, а іх сем'і не маюць магчымасці абняць сваіх сыноў, мужоў, бацькоў. Давайце падтрымаем Міхаіла Жамчужнага, Аляксандра Юркойця, Іллю Валовіка, Змітра Паліенку, Тараса Аватарава, Вадзіма Бойку, Піліпа Іванова, Змітра Цэхановіча, якіх гэты рэжым кінуў за краты. Напішам паштоўку. Падтрымаем сем'і. Памолімся.
Давайце падтрымаем патрыёта Андрэя Бяляўскага, якога за захоўванне аднаго сувенірнага патрона пагражаюць пасадзіць на тэрмін да 7 гадоў.
Нашым адказам на рэпрэсіі павінна быць салідарнасць!
Куды пісаць:
1. Валовік Ілля Ігаравіч 212013 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК №15, атрад 11
2. Жамчужны Міхаіл Ігаравіч 213410 г. Горкi, ул.Дабралюбава, 16, ВК №9, брыгада 31, ПКТ
3. Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч 213800, г. Бабруйск, ул.Сікорскага, 1, ВК №2, атрад 9
4. Аватараў Тарас Іванавіч 211300 Віцебская вобл., г.п.Віцьба, ВК №3, атрад 3
5. Бойка Вадзім Сяргеевіч 213004 г.Шклоў, п.Маладзёжны, ВК №17
6. Юркойць Аляксандр 220030 г.Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1
7. Цэхановіч Дзмітрый Аляксандравіч 211300 Віцебская вобл., г.п.Віцьба, ВК №3, атрад 10