25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: На сустрэчы з Ханам «Хартыя-97» была тэмай №1

4
Віталь Рымашэўскі: На сустрэчы з Ханам «Хартыя-97» была тэмай №1
ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Свабода СМІ ў Беларусі павінна стала быць у парадку дня перамоваў з ЕЗ.

Пра гэта Charter97.org распавёў адзін з лідараў аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі:

- Сёння ў Менску адбылася сустрэча апазіцыйных палітыкаў з Камісарам ЕЗ у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў аб пашырэнні Ёханэсам Ханам.

На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў кантэксце дачыненняў нашай краіны з Еўразвязам. Беларускія апазіцыйныя палітыкі падпісаліся пад зваротам галоўнай рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, у якім яна заклікае еўракамісара Хана запатрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць блакаванне сайта.

Усе апазіцыйныя палітыкі, якія былі на гэтай сустрэчы, падтрымалі гэты зварот і з нашымі подпісамі ён быў перададзены Ёханэсу Хану.

Хачу адзначыць, што нават да нашага выступу еўракамісар Хан быў добра знаёмы з парушэннем свабоды СМІ ў Беларусі і ўздымаў гэтае пытанне на сустрэчы з Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

На сустрэчы з апазіцыйнымі палітыкамі еўракамісар Хан падкрэсліў, што надае вялікае значэнне сітуацыі з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі.

У гутарцы з еўракамісарам я адзначыў, што толькі за апошні год ціск на палітычных актывістаў і СМІ ў нашай краіне стаў большым, чым за апошнія чатыры гады, таму стратэгія адкрытасці Еўразвязу для афіцыйнага Менска мае патрэбу ў зменах. Асабліва было падкрэсленае стаўленне ўладаў да незалежных СМІ - блакаванне спачатку сайта «Беларускі партызан», а затым і найбуйнейшага незалежнага інфармацыйнага рэсурсу «Хартыя-97».

Падчас абмеркавання гэтай праблемы Ёханэс Хан заявіў, што ў ягоным разуменні дыялог з Беларуссю павінен будавацца на комплексным падыходзе, калі няма падзелу і эканамічныя пытанні абмяркоўваюцца «адным пакетам» з правамі чалавека і свабодай СМІ.

Такі падыход можна толькі вітаць і мы спадзяемся, што беларускія ўлады не здолеюць аддзяліць праблему правоў чалавека ад іншых пытанняў у дачыненнях з ЕЗ.

Важна, каб асабістая пазіцыя еўракамісара Хана аб комплекснасці падыходу да беларускіх пытанняў стала выкарыстоўвацца сёлета ўсімі ў Еўразвязе.

Падчас адказу на нашы пытанні, еўракамісар Хан падкрэсліў, што пытанне свабоды СМІ ў Беларусі яго вельмі турбуе і ён будзе яго падымаць у сваіх далейшых сустрэчах.

У сваю чаргу, БХД будзе прадаўжаць кантактаваць з Ёханэсам Ханам у гэтым пытанні, у тым ліку і па лініі Еўрапейскай народнай партыі. Бо еўракамісар Хан з'яўляецца і віцэ-прэзідэнтам ЕНП. Гэта дае магчымасць перасякацца з ім у пытанні свабоды СМІ ў Беларусі і на мерапрыемствах гэтай партыі.

БХД будзе актыўна працаваць у гэтым кірунку, мы падкрэсліваем сваю салідарнасць з «Хартыяй-97». Абараніць «Хартыю» - гэтая наша агульная мэта. Мы выдатна разумеем: сёння забараняюць «Хартыю-97», а заўтра - усе незалежныя сайты ў Беларусі. Сёння салідарнасць з «Хартыяй» - самае важнае з таго, што неабходна рабіць. Таму не выпадкова тое, што на сустрэчы з Ёханэсам Ханам «Хартыя-97» гучала як тэма №1.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя аб тым, як абыйсці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках