25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блакаванне «Хартыі-97» з'яўляецца вялікім крокам назад у дачыненнях з Еўразвязам

4
Блакаванне «Хартыі-97» з'яўляецца вялікім крокам назад у дачыненнях з Еўразвязам
Агнешка Казлоўская-Раевіч

Дэпутатка Еўрапарламенту Агнешка Казлоўская-Раевіч выказала салідарнасць з беларускім незалежным сайтам.

У дачыненнях з Еўразвязам беларускія ўлады зрабілі вялікі крок назад. Пра гэта заявіла дэпутатка Еўрапарламенту Агнешка Казлоўская-Раевіч, каментуючы блакаванне Charter97.org у Беларусі:

- Вельмі шкада, што партал «Хартыя-97» быў заблакаваны. Партал папулярны не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. Наколькі я ведаю, ваш сайт таксама чытае вельмі шмат украінцаў.

Блакаванне «Хартыі-97» стала чарговым прыкладам непавагі да грамадзянскіх правоў у Беларусі. Відавочна, што ніякай выгады ад гэтай блакавання беларускія ўлады не атрымаюць. Бо, калі мы гаворым пра Беларусь, галоўным каменем спатыкнення з'яўляецца захаванне грамадзянскіх свабод і правоў чалавека.

Калі б у гэтым абшары сітуацыя паляпшалася б, а не пагаршалася, то стасункі ўсяго свету з Беларуссю (а найперш - Еўрапейскага Звязу) былі б значна лепшымі.

З перспектывы стасункаў з Захадам (а беларускія ўлады заяўляюць аб жаданні такіх дачынняў) блакаванне «Хартыі-97» з'яўляецца вялікім крокам назад.

- Як Еўрапарламент можа паўплываць на сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі?

- Еўрапарламент прымае рэзалюцыі, у якіх крытыкуе дзяржавы, што парушаюць правы чалавека. Гэтыя рэзалюцыі могуць быць прынятыя і аб дзяржавах, якія знаходзяцца па-за межамі Еўразвязу.

Наконт Беларусі Еўрапарламент прыняў ужо некалькі сотняў рэзалюцый. У апошніх з іх з'яўляліся ноткі надзеі на тое, што беларускія ўлады стануць больш адкрытымі ў бок Захаду. Бо нешта ў Беларусі адбывалася, былі крокі вызваленняпалітвязняў. Але цяпер можна з упэўненасцю сказаць: калі ў адным пытанні нешта крыху паляпшалася, то адначасова ў іншым - пагаршалася.

Важна тое, што крытычныя рэзалюцыі Еўрапарламенту заўсёды з'яўляюцца асновай для Еўракамісіі ў справе правядзення замежнай палітыкі ад імя ўсяго ЕЗ.

Еўрапарламент рэгулярна, кожныя некалькі месяцаў, выказваецца аб пытанні Беларусі. Можна спадзявацца, што дэлегацыя ў справах Беларусі, якая адсочвае і аналізуе стасункі ЕЗ з Беларуссю, не застанецца абыякавай да такой падзеі, як блакаванне сайта «Хартыя-97».

Хачу выказаць салідарнасць з «Хартыяй-97», яе журналістамі і чытачамі. «Хартыя-97» - адзін з найбольш паважаных інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта незалежны палітычны партал, які дае вельмі добрую з пункту гледжання журналістыкі інфармацыю. І мне вельмі шкада, што ў Беларусі дайшло да блакавання такога сайта. Хачу выказаць надзею, што блакаванне не будзе доўгачасовым і неўзабаве гэтая сітуацыя скончыцца.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках