«Tэсла» і «блакавальнікі»
22- НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
- 14.02.2018, 16:58
- 58,326
Якая, на халеру, дыктатура ў эпоху Маска?!
Блакаванне сайта «Хартыі» стала не толькі выпрабаваннем на трываласць, але і вельмі цікавым досведам. Турма навучыла мяне назіраць за сітуацыяй з боку, у які б пераплёт я не трапляла. Я пачула неймаверныя словы падтрымкі ад фантастычных людзей, зразумела, хто ёсць хто ў маім жыцці, пераканалася, што нападкі на нас вясной мінулага года ў Менску і Варшаве былі невыпадковымі, магу даваць кансультацыі, як паводзіць сябе ў крызісных сітуацыях.
Неймаверна ганаруся камандай сайта «Хартыя’97». Маладыя хлопцы выявіліся байцамі і прафесіяналамі. Узрушылі ўсе чытачы, асабліва людзі старэйшага пакалення, у якіх моцны партызанскі дух.
Тры гады таму ў Кіеве я ўпершыню села за стырно TESLA і яшчэ тады зразумела, што гэта касмічны аўтамабіль. А сёння яе «сястра» ляціць у кірунку Марса.
Якая, на халеру, дыктатура з яе прымітыўнымі блакавальнікамі?!
Наталля Радзiна, «ФЭЙСБУК»