25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пратэстоўцы выставілі ультыматум

37
У Берасці пратэстоўцы выставілі ультыматум

Актывісты і жыхары горада гатовыя выйсці на цэнтральную плошчу.

Праціўнікі акумулятарнага завода «АйПаўэр», які цяпер будуецца ў СЭЗ «Брэст», заявілі, што калі цягам тыдня ўлады Берасця і вобласці не спыняць будаўніцтва завода, то яны гатовыя вынесці свой пратэст на галоўную плошчу горада, піша «Брестская газета».

Пры гэтым яны спасылаюцца на артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой гаворыцца, што свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Беларусі, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення названых мерапрыемстваў вызначаецца законам.

Як падкрэсліў юрыст і праваабаронца Раман Кісляк, на такія дзеянні людзей падштурхоўвае бяздзейнасць уладаў у гэтай сітуацыі.

«Калі не працуюць прававыя нормы, калі на звароты ў дзяржорганы ідуць адпіскі, натуральна, пачуццё справядлівасці, барацьба за свае інтарэсы і правы прымушае людзей адыходзіць ад прававых спосабаў ліквідацыі праблемы і пераходзіць да больш радыкальных метадаў, у тым ліку пратэсту. Гэта значыць, у гэтым вінаватыя самі ўлады», - упэўнены Кісьляк.

Нагадаем, раней актывісты адпраўлялі афіцыйныя звароты ў гарвыканкам і аблвыканкам з прапановай правесці сустрэчы ў пытаннях будаўніцтва акумулятарнага завода. Гарвыканкам адказаў, што аб'ект належыць не да яго кампетэнцыі, а аблвыканкам заявіў, што будаўніцтва завода вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і падстаў для часовай забароны будаўніцтва няма. З нагоды сустрэчы з людзьмі.

Пакуль пад Берасцем будуецца завод акумулятарных батарэй, у горадзе і раёне разгарнулася маштабная кампанія супраць з'яўлення гэтага завода ў СЭЗ. На вечар 12 лютага сабраныя 33 576 подпісаў, аднак збор прадаўжаецца і пасля гэтага. Напрыклад, у адным з ажыўленых месцаў горада толькі за выходныя былі сабраныя 627 подпісаў. Плануецца, што ўжо на гэтым тыдні ўсе сабраныя галасы супраць завода будуць перададзеныя разам са зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках