Прэзідэнт Еўрапейскай Народнай Партыі запатрабаваў разблакаваць «Хартыю-97»
8- 21.02.2018, 12:35
- 25,092
Лідар найбуйнейшай агульнаеўрапейскай партыі зрабіў жорсткую заяву па сітуацыі ў Беларусі.
Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Джозэф Доль заявіў:
«З вялікім непакоем мы сачылі за мясцовай «выбарчай кампаніяй» у Беларусі. Народ Беларусі быў чарговым разам пазбаўлены свабоды выказвання меркаванняў, інфармацыі і права дэмакратычна выбіраць сваіх мясцовых прадстаўнікоў.
Улады Беларусі не зрабілі ніякіх крокаў для прывядзення выбарчага працэсу ў адпаведнасці з крытэрамі свабодных і справядлівых выбараў і ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ. Падчас гэтых выбараў, як і многіх іншых, дамінавалі масавыя фальсіфікацыі, рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў апазіцыі, несправядлівае фармаванне выбарчых камісій, маніпуляцыі сродкамі масавай інфармацыі, а таксама напады на незалежныя сродкі масавай інфармацыі.
Улады павінны неадкладна рэфармаваць выбарчае заканадаўства ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ. Яны павінны забяспечыць рэгістрацыю грамадзянскіх і палітычных арганізацый, такіх, як партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і НДА «Вясна»; яны таксама павінна спыніць пераслед апазіцыі і незалежных СМІ, прынамсі, сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан».
Толькі шляхам умацавання дэмакратыі ў краіне ўлады Беларусі змогуць умацаваць яе суверэнітэт і незалежнасць».