У Варшаўскім універсітэце пісалі дыктоўку пра БНР
- 22.02.2018, 10:53
- 13,517
Сярод удзельнікаў дыктоўкі былі не толькі беларусы, але таксама палякі, украінцы, чэхі і расейцы.
У Варшаве дзень роднай мовы адзначылі дыктоўкай пра 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Акцыю арганізавала кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе «Радыё Рацыя».
Тэкст чытала супрацоўніца навучальнай установы Вольга Траццяк:
- У гэтым годзе святкуецца 100 гадоў з дня абвяшчэння БНР. Упершыню кафедра беларусістыкі менавіта з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы арганізавала беларускую дыктоўку. Спадзяемся, што будзе працяг.
У дыктоўцы ўзялі ўдзел блізу трыццаці чалавек. Характэрна, што сярод прысутных былі не толькі беларусы, але таксама палякі, украінцы, госці з Чэхіі і Расеі.