Супервiдэа апальнага блогера
50- 28.02.2018, 12:26
- 83,079
Cцяпан Святлоў запісаў відэаадказ на дзеянні ўладаў.
У кватэры маці відэаблогера Сцяпана Святлова, вядомага пад псеўданімам NEXTA 22 лютага правялі ператрус, паведамляе «Радыё Свабода».
Са слоў ягонай маці, Святлову інкрымінуюць крымінальны артыкул за «абразу прэзідэнта» ў ягоным відэа. Відэаблогер пацвердзіў гэта і запісаў відэаадказ:
«Парсюк ня надта быў ахвочы глядзецца праўдзе ў вочы», - працытаваў Сцяпан Cвятлоў Кандрата Крапіву ў пачатку відэа.
Цяпер ён знаходзіцца за мяжой, дзе вучыцца. Відэа, у якіх нібыта ўбачылі «абразу прэзідэнта», публікаваліся з тэрыторыі Польшчы, кажа Cвятлоў, але следчыя нібыта «вылічылі яго праз IP-адрас» - ён мяркуе, што давесці такім чынам ягонае аўтарства немагчыма (хоць ён не адмаўляе, што аўтар - ён). Ён дадае, што сілавікі «ведалі» яго яшчэ пасля гіта «выбару няма» 2015 года - нават прыходзілі ў школу, дзе ён раней навучаўся, распытвалі пра яго.
Следчыя праводзілі ператрус паводле заявы нейкай Яўгеніі Пятроўны Грыб.
Але прэтэнзіі, сцвярджае Cвятлоў, былі не да саміх ролікаў, а да загалоўкаў тыпу «Лукашенко обнаглел??» або «ЛукаШЕРЛОК і БЕСПРЕДЕЛ».
«Спадарства, як можна абразіць тое, чаго няма? - разважае блогер. - Я не пра гонар і годнасць так званага прэзідэнта, а пра яго самога. Улада гэтага чалавека скончылася ў 1999 годзе, калі мне не было і двух гадоў. Я да чаго: артыкула за абразу ўзурпатара ў нас у крымінальным кодэксе няма».
Блогер заяўляе, што не абражаў Лукашэнку, але ўспамінае, што Лукашэнка называў беларускі народ «народцам», прадпрымальнікаў - «вашывымі блохамі», еўрапейскіх палітыкаў - «казламі», але яго за гэта не каралі.
Вынік экспэртызы відэа на канале NEXTA і канфіскаванай у яго тэхнікі маюць з'явіцца цягам двух месяцаў, тады і стане вядома, ці распачнуць крымінальную справу.