Чэшскі і славацкі еўрадэпутаты з паўслова разумеюць сітуацыю ў Беларусі
1- 28.02.2018, 19:20
- 18,663

Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» працягвае сустрэчы ў Еўрапарламенце.
Пра гэта Наталля Радзіна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.
«Сустрэлася з дэпутатамі Еўрапарламента ад Чэхіі і Славакіі Ярамірам Шчэцінам і Іванам Штэфанцэм. Для іх «Хартыя-97» - гэта не толькі вядомы беларускі незалежны сайт, але і працяг чэхаславацкай ініцыятывы «Хартыя-77».
Еўрадэпутаты з паўслова разумеюць сітуацыю ў дыктатарскай краіне, разумна ацэньваюць Лукашэнку і гатовыя актыўна ўдзельнічаць у міжнароднай кампаніі ў падтрымку сайта Charter97.org.
Ярамір Шчэціна, дарэчы, разам з Вацлавам Гавэлам пісаў лісты падтрымкі беларускім палітвязням пасля 19 снежня 2010 года», - напісала Наталля Радзіна.
