Чытач: «Мне не абыякавы лёс маёй краіны і маёй Хартыі»
6- 8.02.2018, 21:23
- 15,652
Беларусы прадаўжаюць выказваць салідарнасць з заблакаваным незалежным сайтам.
Беларусы далей удзельнічаюць у акцыі «Я - «Хартыя-97!». На пошту рэдакцыі сайта прыйшоў чарговы ліст ад неабыякавага чытача:
- Я, як сталы чытач сайта, таксама ўдзельнічаю ў акцыі «Я-Хартыя97» супраць незаконнага блакавання сайта.
Я думаю, што толькі мы, а менавіта беларускі народ павінны вызначаць, якія сайты нам чытаць. І ніхто не мае права за нас гэта рабіць. Мы і самі можам разабрацца, дзе падаецца праўдзівая інфармацыя, а дзе яна скрыўленая прапагандай... Таму я не магу не далучыцца да акцыі.
Мне не абыякавы лёс маёй краіны і маёй Хартыі, - напісаў чытач Charter97.org.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.
Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»