Вахтанг Кіпіяні пра блакаванне «Хартыі-97»: Усё адно свабода праб'е сцены
- 9.02.2018, 16:32
- 14,290
Абмежаванне доступу да інфармацыі - неразумны крок.
Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org заявіў вядомы ўкраінскі журналіст і гісторык, галоўны рэдактар праекта «Історична праўда» Вахтанг Кіпіяні:
- Гэта чарговы неразумны крок беларускіх уладаў, якія спрабуюць абмежаваць магчымасць сваіх грамадзян атрымліваць якасную інфармацыю аб стане спраў у краіне і за мяжой.
Хоць я жыву ва Украіне, але значную частку інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі я атрымліваю менавіта з Charter97.org. Я шкадую, што беларусы вымушаныя карыстацца ананімайзэрамі і адмысловымі праграмамі для абыходу блакавання. У наш час абмежаванне доступу да інфармацыі з'яўляецца неэфектыўным крокам.
Хачу адзначыць, што расейская прапаганда запаўняе сабой усе вольныя нішы. Чым менш якаснай інфармацыі - тым больш месца для расейскай прапаганды. Гэта актуальна і для Украіны.
Ведаеце, палітыкі павінны быць стратэгамі і разлічваць свае дзеянні наперад. Блакаванне сайта - вельмі неразумная пастанова.
Я з глыбокай павагай стаўлюся да дзейнасці сайта Сharter97.org, да галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай. Я ведаю пра трагічны лёс людзей, якія былі звязаныя з сайтам. Акрамя таго, сайт «Історична праўда», які сёлета святкуе 7-годдзе, таксама з'яўляецца незалежным і я выдатна ведаю, з якімі складанасцямі сутыкаюцца такія праекты. Перадаю вялікае прывітанне з брацкай Украіны ўсім вашым чытачам. Што б Лукашэнка не рабіў - усё адно свабода праб'е сцяны.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS