Сайт «Хартыя-97» не адкрываецца ў Расеі
43- 17.04.2018, 11:17
- 47,698
У РФ паўсталі праблемы з доступам да сайта Charter97.org.
У рэдакцыю сталі паступаць скаргі ад чытачоў з Расеі на праблему з доступам да сайта «Хартыя-97».
Імаверна, цяжкасці з доступам да Charter97.org маглі ўзнікнуць праз блакаванне Раскамнаглядам мэсэнджара Telegram. Першапачаткова Telegram абышоў блакаванне ў Расеі з дапамогай IP-адрасоў кампаніі Amazon, аднак Раскамнагляд заблакаваў больш за паўмільёна з іх. Таксама ў рэестр забароненых сайтаў патрапіў блок, які змяшчае больш за мільён IP-адрасоў Google. Сэрверы сайта «Хартыя-97» таксама знаходзяцца ў кампаніі Amazon, таму ў нашых чытачоў на тэрыторыі РФ магчымыя перабоі ў працы сайта.
Паважаныя чытачы, паведамляйце нам, калі ласка, у каментарах або на адрас charter97@gmail.com, як працуе наш сайт.