VPN пашырэнні дапамогуць вам чытаць сайт «Хартыя-97»
13- 24.04.2018, 17:21
- 43,580

Сэрвіс Opera VPN, які дазваляў абыйсці блакаванне нашага сайта ў Беларусі, абвясціў аб спыненні працы з 30 красавіка.
Прапануем загадзя паклапаціцца аб тым, каб чытаць «Хартыю-97», у тым ліку і на мабільных прыладах. Ніжэй простыя спосабы, якімі па-ранейшаму можна карыстацца для абыходу блакіроўкі.
VPN пашырэнні для Google Chorme:
1)
a. У пошуку Google пішам запыт: Free proxy to unblock any sites

b. Пераходзім на першую спасылку, адкрыецца новае акно з кнопкай «ADDED TO CHROME»

c. Пры націску на кнопку адкрыецца новае акно, якое можна адразу закрыць і ў правым куце браўзэра падасца абразок.

d. Пры націску на абразок з'явіцца акно, у якім неабходна націснуць на «Click to Connect»

e. Віншую, у вас новы IP адрас.
f. Пры выбары «Select Automatically» можна выбраць краіну, праз якую вы будзеце падключацца.
2)
a. У пошуку Google пішам запыт: unlimited free vpn - hola

b. Пераходзім на першую спасылку, адкрыецца новае акно з кнопкай «ADDED TO CHROME»

c. Пры націску на кнопку адкрыецца новае акно, якое можна адразу закрыць і ў правым куце браўзэра падасца абразок.

d. Пры націску на абразок з'явіцца акно, у якім можна выбраць краіну, з якой вы жадаеце падключыцца. Пасля выбару краіны націсніце на сцяг і вы паспяхова падключыцеся да сэрвісу.

e. Пасля ўдалага падключэння ў правым куце браўзэра з'явіцца сцяг.
Вы паспяхова падключыліся.

Падборка: 7 Chrome-пашырэнняў для абыходу блакаванняў: https://habrahabr.ru/post/348548/