Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага асудзілі на сем дзён арышту
8- 28.04.2018, 17:13
- 44,047
Прысуд вынес суд Першамайскага раёна.
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага асудзілі на сем дзён адміністрацыйнага арышту за акцыю ў падтрымку палітвязняў 26 красавіка каля Акадэміі Навук у Менску.
Прысуд вынес суд Першамайскага раёна.
Пра гэта паведаміў карэспандэнт Charter97.org з Менска.
Інфармацыю пацвердзіла ў «Фэйсбуку» сястра актывіста Алена Церашкова. Яна таксама паведаміла, што ў пратаколе суда згадваліся актывісты Вольга Нікалайчык, Максім Чарняк, Леанід Кулакоў, Наталля Гарачка-Басалыга.
Вольгу Нікалайчык, да якой напярэдадні ў дом спрабавала ўварвацца міліцыя, арыштавалі, паведаміла Алена Церашкова.