Будзь гатовы: як чытаць «Хартыю-97» з 30 красавіка пасля адключэння Opera VPN
6- 30.04.2018, 16:45
- 52,098
Засвойце новыя спосабы абыходу блакавання.
Дарагія сябры! Ужо тры месяцы ў Беларусі блакуюць наш сайт. Але штодня мы з вамі змагаемся за свабодны iнтэрнэт: рэдакцыя сайта «Хартыя-97» прадаўжае працаваць, а вы далей нас чытаеце. Мы ўдзячныя вам за тое, што вы знаходзіце магчымасці заставацца з намі, і сайт Charter97.org па-ранейшаму з'яўляецца лідарам сярод незалежных інфармацыйных сайтаў краіны.
Аднак вам давядзецца зрабіць некалькі простых крокаў, каб па-ранейшаму чытаць улюбёны сайт. Сэрвіс Opera VPN, які дазваляў абысці блакаванне сайта Charter97.org у Беларусі, абвясціў аб спыненні працы з 30 красавіка.
Калі вы карыстаецеся Opera VPN, прапануем загадзя паклапаціцца аб тым, каб чытаць «Хартыю-97», у тым ліку і на мабільных прыладах. Ніжэй простыя спосабы, якімі па-ранейшаму можна карыстацца для абыходу блакавання.
Тым з вас, хто выдатна разбіраецца ў спосабах абыходу блакавання, просім дапамагчы паджылым бацькам, сябрам, блізкім, знаёмым наладзіць працу іх кампутараў для свабоднага чытання «Хартыі-97».
1. Пашырэнні. Іх існуе некалькі дзясяткаў, падаем спасылкі на найбольш папулярныя і надзейныя:
Пашырэнне Browsec - для браўзэраў Chrome, Mozilla, Opera. Таксама падтрымлівае Android.
Для ўстаноўкі заходзім на сайт https://browsec.com/en/ і націскаем кнопку Install Browsec for free. На старонцы, якая адкрылася, націскаем кнопку «Устанавіць» або «Дадаць» (Install або Add, калі сістэма на англійскай мове). На ўсе прапановы сайта, якія будуць паказвацца ў таблічках адказваем Ok, «Дадаць», «Дазволіць» або «Устанавіць». Націскаеце на абразок Browsec у правым верхнім куце акна браўзэра (ён мае выгляд шэрага глобуса), ва новым акне націскаеце «Protect me».
Калі вы ўсталявалі пашырэнне на Android, то запусціце Browsec, націснуўшы на яго абразок (ён будзе сярод усталяваных праграм) і ўключыце яго, перасунуўшы паўзунок у цэнтры экрана направа.
Пашырэнне Privatix - для браўзэраў Chrome, Mozilla, Opera. Таксама падтрымлівае Android.
Для ўстаноўкі заходзім на сайт https://privatix.com/ru/ і націскаем вялікую прастакутную кнопку ў сярэдзіне экрана са значком браўзэра, якім вы карыстаецеся. На ўсе прапановы, якія будуць паказвацца ў з’явіўшыхся таблічках адказваем Ok, «Дадаць», «Дазволіць» або «Устанавіць». Націскаеце на абразок Privatix у правым верхнім куце акна браўзэра (ён мае выгляд чорна-белага шчыта ў квадраце), ва ўзніклым акне перасуньце паўзунок направа.
Калі вы ўсталявалі пашырэнне на Android, то запусціце Privatix, націснуўшы на яго абразок (ён будзе сярод усталяваных праграм) і ўключыце яго, перасунуўшы паўзунок у правым ніжнім куце экрана направа.
Пашырэнне Anonymox - для браўзэраў Chrome, Mozilla.
Для ўстаноўкі заходзім на сайт http://www.anonymox.net/en і націскаем кнопку Download са значком браўзэра, якім вы карыстаецеся. На старонцы, якая адкрылася, націскаем кнопку «Устанавіць» або «Дадаць» (Install або Add, калі сістэма на англійскай мове). На ўсе прапановы сайта, якія будуць паказвацца на новых вокнах адказваем Ok, «Дадаць», «Дазволіць» або «Устанавіць».
2. Браўзэры з убудаваным абароненым проксі-серверам альбо абароненыя браўзэры:
Браўзэр Opera з убудаваным VPN.
У браўзэры Opera ёсць убудаваны сэрвіс абыходу блакаванняў. Аб спыненні падтрымкі гэтага VPN не паведамлялася. Хутчэй за ўсё, ён будзе працаваць і пасля 30 красавіка.
Браўзэр Tor.
Гэта самы надзейны спосаб абыходу блакавання. Спампаваць апошнюю версію браўзэра можна на сайце https://www.torproject.org/, націснуўшы кнопку Download Tor. Абярыце каталог, куды ён будзе ўстаноўленая праграма і прытрымлівайцеся падказак ва ўсплывальных вокнах. Пасля запуску праграмы вы ўбачыце першапачатковае акно браўзэра, у ім націсніце на кнопку «Злучыцца». Пасля гэтага Tor падключыцца да бяспечнай сеткі.
Для Android распрацаваны аналаг браўзэра Tor у выглядзе прыкладання Orbot. Сцягваем яго ў краме Google Play альбо са спасылкі https://guardianproject.info/releases/orbot-latest.apk і націскаем «Усталяваць». Запускаем Orbot, націснуўшы на абразок праграмы. У акне, якое адкрылася, уключаем VPN-рэжым і «Выкарыстаць масты», перасунуўшы два паўзункі ў ніжнім правым куце экрана направа. Пасля гэтага націскаем на значок у выглядзе шасцярэнькі і выбіраем ўжо усталяваны на вашай прыладзе браўзэр, у якім вы хочаце чытаць заблакаваныя сайты. Затым адкрываем гэты браўзэр.
3. Праграмы, якія дазваляюць абысці блакаванне
Утыліта Ultrasurf прызначаная для прыладаў з аперацыйнай сістэмай Windows і працуе з усімі папулярнымі браўзерамі, у тым ліку з Chrome, Firefox, Opera, Internet Explorer, Microsoft Edge. Яна адрозніваецца простасцю ўсталявання і налады. Проста распакуйце запампаваны файл утыліты ў патрэбнай тэчцы і запусціце яго.
Утыліта Betternet таксама прызначаная для прыладаў з аперацыйнай сістэмай Windows і працуе з большасцю папулярных браўзераў. Таксама даступная на Android. Пасля ўсталявання і запуску праграма інтэгруецца ў сістэмны трэй. Для падлучэння да выдаленага вузла трэба выклікаць меню праграмы і клікнуць на кнопку «Connect». Выбар сэрвера адбываецца ў пункце «Select Virtual Location».
4. Уключэнне рэжыму эканоміі трафіку ў браўзерах.
Акрамя Opera, такая функцыя ёсць у браўзерах Google Chrome, UC Browser, Puffin. Іх можна ўсталяваць як на кампутар або ноўтбук, так і на смартфон або планшэт. Рэжым эканоміі трафіку ўключаецца ў наладах.
У вас ёсць некалькі дзён, каб навучыцца абыходзіць блакаванне і чытаць Charter97.org новымі спосабамі!
***
Папярэднія рэкамендацыі для абыходу блакавання:
- Пакрокавая інструкцыя для абыходу блакавання
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS
- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю
- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках
Чытайце сайт Charter97.org таксама ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/charter97.org
https://twitter.com/charter_97