У Менску зноўку запатрабавалі разблакаваць «Хартыю-97»
1- 6.04.2018, 11:08
- 15,584

Банер з патрабаваннем разблакаваць незалежны сайт вывесілі ў сталічным парку.
Сёння ў менскім парку, які знаходзіцца на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, была вывешаная расцяжка ў падтрымку заблакаванага ў Беларусі сайта «Хартыя-97». Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў чытач.


Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS