Берасцейцы: Лукашэнка - вораг Інтэрнэту
15- 9.05.2018, 8:18
- 28,401
Сотні ўлётак з канстатацыяй гэтага факту з'явіліся ў Берасці.
У Берасці з'явіліся сотні ўлётак з тэзісам: «Лукашэнка - вораг інтэрнэту».
Пра гэта Charter97.org паведаміў чытач.
Нагадаем, што 19 красавіка так званая «палата прадстаўнікоў» прыняла скандальныя папраўкі да закона аб СМІ, якія канчаткова знішчаюць свабоду слова ў Беларусі. Папраўкі ўводзяць абавязковую рэгістрацыю навінных інтэрнэт-рэсурсаў. Уладальнікі і рэпарцёры не зарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не прызнаюцца журналістамі, не маюць права на атрыманне і абарону крыніцы інфармацыі, а пры з'яўленні на масавых акцыях прыраўноўваюцца да дэманстрантаў.
Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія размяшчаюць матэрыялы ці каментары на форумах, у інтэрнэт-рэсурсах». Гэта значыць рэдактараў інтэрнет-СМІ, якія працуюць у Беларусі будуць прымушаць здаваць спецслужбам звесткі сваіх журналістаў і чытачоў, што каментавалі артыкул. Дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак і абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў у пазасудовым парадку.
Экспэрты назвалі гэтыя папраўкі «ўдарам па незалежнай журналістыцы» і «новым закручваем гаек».
24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS