Фотафакт: Менскія аўтобусы выехалі з патрабаваннем разблакаваць «Хартыю-97»
28- 10.06.2018, 8:28
- 65,492

Жыхары сталіцы правялі смелую акцыю.
Аўтобусы менскіх гарадскіх маршрутаў выехалі на маршруты з вялікімі плакатамі з патрабаваннем разблакаваць незалежны інфармацыйны сайт «Хартыя-97».
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.
«ГП «Мінсктранс» падтрымаў патрабаванне разблакаваць сайт «Хартыя-97», - напісаў Максім Вінярскі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS