Заклік Рады БНР
10- 18.02.2019, 8:27
- 73,993
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі звярнуўся да беларусаў ва ўсім свеце.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку і салідарнасьць з «Хартыяй-97» у сувязі з пагрозай спыненьня фінансаваньня гэтага СМІ, перадае афіцыйны сайт Рады БНР.
«Хартыя-97» – адно з самых старых і найбольш папулярных незалежных беларускіх інтэрнэт-выданьняў. На працягу ўжо больш як 20 гадоў «Хартыя-97» пасьлядоўна і непахісна абараняе каштоўнасьці свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі.
Журналісты і рэдактары «Хартыі-97» неаднаразова былі аб’ектам палітычных рэпрэсіяў з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік і рэдактар Алег Бябенін быў забіты пры дагэтуль ня высьветленых абставінах напярэдадні сумнавядомых прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Рада БНР заклікае польскую дзяржаву ў поўным аб’ёме працягнуць фінансаваньне «Хартыі-97» і іншых беларускіх незалежных СМІ, якія ў цяперашні час граюць надзвычайна важную ролю ў справе дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі.
Рада БНР заклікае беларускую грамаду ў Польшчы зьвярнуцца да польскіх уладаў і патлумачыць важнасьць «Хартыі-97» і падтрымкі гэтага выданьня.
Рада БНР заклікае беларусаў ва ўсім сьвеце аказаць матар’яльную і маральную падтрымку «Хартыі-97».
Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com