«За дзень робяць больш за 100 здымкаў»: яшчэ адзін горад стаў эпіцэнтрам COVID-19 у Беларусі
10- 16.04.2020, 8:26
- 48,929
Успышка каранавіруса адбылася ва Ушачах Віцебскай вобласці.
Учора з'явілася інфармацыя аб тым, што ва Ушачах Віцебскай вобласці пацверджаны некалькі выпадкаў COVID-19, заражаныя жыхары горада шпіталізаваныя ў раённую лякарню. Адная з хворых звязалася з тэлеграм-каналам «Баста» і распавяла падрабязнасці:
«Я ляжу ў інфекцыйным аддзяленні Ушацкай цэнтральнай раённай лякарні. Цяпер у аддзяленні ляжаць сем чалавек з пацверджаны каранавірусам. Яшчэ адзін ужо выпісаўся дадому. Колькі ляжаць у тэрапіі з пнеўманіяй - дакладна сказаць не магу. Ведаю, што шмат.
Медыкі малайцы. За дзень у паліклініцы робяць больш за 100 здымкаў, рэнтген пераграваецца, даводзіцца выключаць і чакаць пакуль астыне».
У санітарна-эпідэміялагічнай службе Ушацкага раёна «Басце» распавялі, што выявілі быццам бы ўсяго два новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі.
«Яны пацверджаны лабараторна. Абодва пацыенты раней праходзілі лячэнне ў раённай лякарні ад пнеўманіі. Цяпер устанаўліваюцца кантакты 1 і 2 узроўняў у дачыненні да гэтых грамадзян», - паведамілі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.