Беларускія ўлады ў паніцы праз каранавірус узмацнілі блакаванне сайта Charter97.org
87- 24.04.2020, 7:40
- 136,942

Эфектыўныя спосабы абыходу блакавання.
Праз эпідэмію каранавіруса ўлады ўзмацнілі блакаванне сайта Charter97.org. У рэдакцыю сайта паступае інфармацыя ад чытачоў з розных раёнаў Беларусі, што доступ да нашага сайту абцяжараны. У перыяд эпідэміі каранавіруса ўлады ўсяляк спрабуюць пазбавіць грамадзян Беларусі праўдзівай інфармацыі.
Каб заўсёды чытаць «Хартыю-97», усталюйце на смартфон дадатак Intra або 1.1.1.1.
Свет не стаіць на месцы. Найлепшыя навукоўцы, інжынеры, дызайнеры стварылі новыя дадаткі, якія дазваляюць абыходзіць дзяржаўную цэнзуру ў інтэрнэце.
Ніжэй апісаныя самыя простыя спосабы чытаць «Хартыю-97» на смартфоне або кампутары.
Раскажыце пра іх сваім сябрам, сваякам і калегам, як чытаць наш сайт.
Навучыце абыходзіць блакаванне бацькоў, прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Падзяліцеся гэтай інфармацыяй у сваіх сацсетках.
Як чытаць сайт «Хартыя-97» на смартфонах
Усталюйце дадатак Intra або 1.1.1.1. Працэс устаноўкі зойме пару хвілін.
Intra
1. Зайдзіце ў Play Маркет (Google Play) https://play.google.com/ і ўвядзіце ў радок пошуку: Intra. Націсніце на абразок дадатку або на гэтую спасылку ў браўзэры вашага смартфона: https://play.google.com/store/apps/details?id=app.intra&hl=en_US.

Пасля гэтага адкрыецца старонка праграмы ў Google Play.
2. Націсніце на кнопку Install або Усталяваць (у залежнасці ад моўнай версіі). Дадатак сцягніце, ён сцягнецца аўтаматычна цягам некалькіх хвілін.

3. Знайдзіце абразок Intra сярод устаноўленых на вашым смартфоне дадаткаў і націсніце на яго. Дадатак запусціцца. У новым акне (калі яно з'явіцца) націсніце Дазволіць або Allow.
4. Перасуньце паўзунок каля словы Адключана направа. Слова павінна змяніцца на Уключана.

5. Чытайце сайт «Хартыя-97» у вашым браўзэры.
1.1.1.1
1. Зайдзіце ў Play Маркет (Google Play) https://play.google.com/ і ўвядзіце ў радок пошуку: 1.1.1.1. Націсніце на абразок дадатку або на гэтую спасылку ў браўзэры вашага смартфона: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.cloudflare.onedotonedotonedotone.

Пасля гэтага адкрыецца старонка праграмы ў Google Play.
2. Націсніце на кнопку Install або Усталяваць (у залежнасці ад моўнай версіі). Дадатак сцягніце, ён сцягнецца аўтаматычна цягам некалькіх хвілін.

3. Знайдзіце абразок 1.1.1.1 сярод устаноўленых на вашым смартфоне дадаткаў і націсніце на яго. Дадатак запусціцца. У новымакне (калі яно з'явіцца) націсніце Ok.
4. Перасуньце паўзунок каля словы Адключана направа. Слова павінна змяніцца на Падключана.

5. Чытайце сайт «Хартыя-97» ў вашым браўзэры
Як чытаць Charter97.org на кампутары або ноўтбуку
Усталюйце пашырэнне Browsec, якое дазваляе адкрываць заблакаваныя сайты ў самых папулярных у Беларусі браўзэрах - Chrome, Firefox, Yandex і Opera. Працэс устаноўкі зойме пару хвілін.
Зайдзіце на сайт https://browsec.com/, націсніце сінюю кнопку «Install BROWSEC for free».
2. На адкрытай старонцы націскаеце на кнопку Дадаць/усталяваць /Add /Install (у залежнасці ад мовы і вашага браўзэра), у новым акне націскаеце Дадаць/Add, затым Оk.
3. Націскаеце на абразок Browsec у правым верхнім куце акна браўзэра (яна выглядае ў выглядзе шэрага глобуса), у новым акне націскаеце кнопку Protect me. Глобус павінен змяніць колер на зялёны.
4. Чытайце сайт «Хартыя-97».