24 снежня 2024, aўторак, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фельчар з Ліды: Нас прасілі працаваць без аховы, каб не падымаць паніку

26
Фельчар з Ліды: Нас прасілі працаваць без аховы, каб не падымаць паніку

З якімі праблемамі сутыкаюцца медыкі ў рэгіёнах.

Крык душы фельчара "хуткай дапамогі" з Ліды Паўла Палейчыка шмат каму расплюшчыў вочы на становішча беларускіх медыкаў падчас эпідэміі каранавіруса.

У інтэрв'ю Charter97.org медык распавёў, чаму надумаў узяць на сябе адказнасць і адкрыта казаць пра сітуацыю.

- Усё пачалося з таго, што я крытычна выказаўся пра сітуацыю ў «хуткай дапамозе» і мяне пастанавілі пакараць. Знялі з брыгады рэанімацыі і перавялі працаваць у іншую змену. Гэта вельмі зачапіла. Спачатку я хацеў на мясцовым узроўні развязаць праблему: схадзіў да начальніка медыцынскай часткі «хуткай дапамогі», потым у прафсаюз. Спытаў, чаму загадчыца мяне здымае з брыгады, у якой я працую не першы год.

Я проста распавёў пра сітуацыю ў арганізацыі аховы здароўя, што машыны ў нас няспраўныя, іх мала і ніхто іх не рамантуе. Напрыклад, стаяла на стаянцы «хуткай дапамогі» «Рэно» і проста прагніло наскрозь за 8 месяцаў. Машыны, якія ўжо гадоў пяць як былі спісаныя, вяртаюць і на іх ставяць мігцелкі, праходзяць тэхагляд і ім дазваляюць ездзіць.

Людзі рэальна па 2-3 гадзіны чакаюць «хуткую дапамогу». Хай пацыенты не думаюць, што мы сядзім без працы і чакаем столькі часу, каб потым да вас выехаць, не. Аўтамабіляў не стае на столькі выклікаў, гэтая праблема не развязваецца.

З ахоўнымі касцюмамі дакладная такая сітуацыя. У нас на «хуткай» было 40 камплектаў. Потым загадчыца «хуткай дапамогі» сказала адной брыгадзе, каб яны выехалі на выклік з тэмпературай у пальчатках і масках, не надзявалі касцюмаў, каб людзі не ўздымалі паніку.

Пасля гэтага я ў агульнай групе ў Viber напісаў загадчыцы ад сваёй асобы, маўляў, калі пацвердзіцца СOVID-19 у гэтага пацыента, то я падыму шуміху ў інтэрнэце, бо так не робіцца. Потым старшы лекар нашай змены сказаў, што ніводзін працаўнік нашай змены не выйдзе без касцюма.

Пасля гэтага ахоўныя камбінезоны ў нас скончыліся. Даслоўна ўчора шапачкі скончыліся. Сказалі, што іх пакуль не будзе, так што не выкідвайце.

- Атрымліваецца, вам даводзіцца працаваць без сродкаў аховы?

- Дзякуй Богу, што ёсць валанцёры. Яны прывезлі нам зручныя камбінезоны. Раней былі іншыя касцюмы, а ў новых поўнасцю закрытае і абаронена цела.

Валанцёры мяне самі знайшлі. Яны пыталіся, чаго не стае. Я ім удзячны за тое, што яны зрабілі. У першую чаргу, не стае шчыткоў. І актывісты гэта хутка развязалі і самі ўсё зрабілі. Яны з'ездзілі і па матэрыял, і зрабілі гэта бясплатна, і перадалі нам. У нас на «хуткай дапамозе» ім усе вельмі падзякавалі.

- Раскажыце пра вашых апошніх пацыентаў. Ці шмат сярод іх было хворых на каранавірус?

- Даслоўна ўчора была ў нас перавозка адной цяжкай пацыенткі, яна была на кіслародзе. Нам сказалі, што гэта проста перавозка, мы нават не адзявалі касцюмы. Прывезлі пацыентку ў прыёмны пакой, потым лекары вызначалі, куды яе пакласці, затым дзве гадзіны пацыентку абследавалі на УГД і ўвесь гэты час ніхто не думаў, што ў яе COVID-19. Затым зрабілі тэст - каранавірус.

А мы ж былі без касцюмаў, без нічога. Ужо кантакты першага ўзроўню. Толькі праз дзве гадзіны пра гэта даведаліся. У выніку - дзве гадзіны лёту мы былі сам-насам з гэтай інфекцыяй. Такое пачуццё, што нас проста падстаўляюць з гэтым каранавірусам.

Затым была перавозка хворай з пнеўманіяй. Зрабілі здымак, завезлі яе ў шпіталь. У нас цяпер на «стацыянар» кладуць толькі з пнеўманіямі, бо нават калі ёсць COVID-19, але лёгкі, то пацыент застанецца дома. Учора траіх прывезлі ў лякарню, але паклалі толькі аднаго, а двух з каранавірусам адпусцілі дадому.

- Ці шмат тых, хто заразіўся сярод медыкаў?

- Заражаюцца і медыкі. Мой калега з «хуткай дапамогі», якому 23 гады, малады хлопец, захварэў на каранавірус. Спачатку яго паклалі ў радзільню (гэта цяпер асобны будынак, дзе ўсё «кавідныя» пацыенты). Пасля прыйшлі два адмоўныя мазкі, але ён усё роўна ляжаў з пнеўманіяй. Тэлефанавалі яму, пыталіся, як стан, у яго было ўсё нармальна. Але праз пару дзён прыйшоў яшчэ адзін тэст - COVID-19. Уяўляеце, ён з 22 красавіка ляжыць у шпіталі.

Памёр рэаніматолаг на працоўным месцы, яго знайшлі ў гардэробе, калі ён павінен быў заступаць на змену. Яму было 46 гадоў, але мы, напэўна, не даведаемся праўду, ад чаго менавіта ён памёр. Напісалі «вострая сардэчная недастатковасць», альбо ад «перанапружання». Але чалавека няма. І, хутчэй за ўсё, ён памёр ад каранавіруса.

Раніцай 20 траўня сказалі, што памёр 58-гадовы кіроўца, які паўгода таму ў нас працаваў. Яго даслоўна два дні таму паклалі ў шпіталь. Ён заўсёды быў здаровым, ніякіх праблем не было. Сказалі, што сэрца, ляжаў у нашай звычайнай рэанімацыі, не «кавіднай».

Быў яшчэ адзін выпадак, калі я быў блізкі да заражэння. Мы тады прыехалі на выклік да хворага, надалі яму дапамогу. Падставай былі ваніты. Мы нічога адмыслова не адзявалі, як звычайна - маскі, капялюшыкі, шчыткі і пальчаткі. Зрабілі кардыяграму, прыехалі на базу. Праз дзве гадзіны нас кліча дыспетчар і кажа, што ў пацыента пацвердзіўся COVID-19. І ўсё, маўляў, ідзіце у паліклініку, здавайце мазкі. Мы пайшлі, у нас узялі мазкі, але сказалі працягваць працаваць. Уяўляеце, нават нягледзячы на небяспеку заразіць іншых!

Добра, потым праз паўгадзіны нас зноў паклікалі і сказалі ісці на лісткі непрацаздольнасці, чакаць вынікі. Мы прыйшлі зноў у паліклініку. Было адчуванне, што лісткі непрацаздольнасці нам давалі, скрыгочучы зубамі.

- Якую інфармацыю пра каранавірус хаваюць ад беларусаў?

- Думаю, што людзей з COVID-19 у лякарнях значна больш. Проста ім сказалі не выдаваць. А звесткі проста кожны дзень пад капірку перапісваюцца. Я не разумею, няўжо ў нас у Беларусі рэальна такая добрая медыцына. Возьмем нават Швэцыю, дзе таксама няма карантыну, але ў іх больш за 3 000 памерлых, а ў нас усяго толькі 179. Гэта для мяне дзіка і смешна. Я як медык разумею, што 179 чалавек гэта занадта маленькая лічба.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках