Старэйшая дачка Назарбаева Дарыга заразілася COVID-19
5- 12.01.2022, 9:24
- 9,996
Цячэнне хваробы - сярэдняе.
Экс-старшыня сэната і старэйшая дачка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева — Дарыга Назарбаева — заразілася каранавірусам. Пра гэта ейная памочніца паведаміла парталу Orda.kz.
«Цячэнне кавіда - сярэдняе», - сказала яна.
Паводле яе слоў, Назарбаева цяпер знаходзіцца «дома ў Алматы».
У прэс-службе Мажыліса (ніжняй палаты парламента) «РИА Новости» таксама пацвердзілі, што яна знаходзіцца на лістку непрацаздольнасці і таму не прысутнічала на пасяджэнні.