Лукашэнка пацвердзіў, што разносіў COVID-19
16- 20.01.2022, 13:00
- 47,110
І нахлусіў пра пнеўманію.
Лукашэнка пацвердзіў, што перахварэў на COVID-19. Гэтым разам, як заявіў дыктатар, гэта быў штам "Омікрон":
- Ён пнеўманіі не дае. Я, напрыклад, на нагах яго перанёс. І заўважыў толькі у канцы, калі нейкі там тэст зрабілі.
Характэрна, што раней дыктатар заявіў, што ў яго менавіта ковідная пнеўманія. З гэтым многія звязвалі яго асіплы голас. Калі схлусіў узурпатар - сёння ці тыдзень таму - не зразумела.
Таксама атрымліваецца, што Лукашэнка, які заразіўся каранавірусам, не сышоў на самаізаляцыю, а працягнуў разносіць вірус. Учора стала вядома, што на COVID-19 заразіўся мітрапаліт Веніямін, які знаходзіўся побач з хворым дыктатарам.