Брытанія касуе абавязковыя маскі і COVID-пропускі
26- 27.01.2022, 17:13
- 5,108
Прычынай зняцця абмежаванняў стала паспяховая праграма вакцынацыі.
У Вялікай Брытаніі касуюць абавязковае нашэнне масак і сертыфікаты аб вакцынацыі супраць каранавіруса.
Аб гэтым паведамляе nv.ua, са спасылкай на Guardian.
Кіраўнік брытанскага Міністэрства аховы здароўя Саджыд Джавід заявіў, што ў Брытаніі касуюць усе абмежаванні, якія ўрад увёў, чакаючы павелічэння колькасці хворых праз новы штам каранавіруса амікрон.
Цяпер брытанцам можна знаходзіцца без масак і COVID-сертыфікатаў у крамах і ў грамадскім транспарце. Пры гэтым у людных і закрытых памяшканнях абмежаванні прадоўжаць дзейнічаць.
Брытанскі міністр адзначыў, што прычынай зняцця абмежаванняў сталі паспяховая праграма вакцынацыі і лепшае разуменне, як трэба лячыць інфекцыю.
«Гэта дае магчымасць нам асцярожна вярнуцца да плана А, вярнуўшы больш свабод у гэтай краіне» - сказаў Джавід.
Паводле звестак сэрвісу Our World in Data, у Брытаніі 71% насельніцтва атрымалі дзве дозы вакцыны ад каранавіруса.