23 снежня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Канады пайшоў на самаізаляцыю

2
Прэм'ер Канады пайшоў на самаізаляцыю
ДЖАСЦІН ТРУДО

Джасцін Трудо кантактаваў з чалавекам, у якога выявілі каранавірус.

У чацвер, 27 студзеня, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо пайшоў на самаізаляцыю. Раней ён кантактаваў з чалавекам, у якога выявілі каранавірус.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на паведамленне Трудо ў Twitter.

Са слоў Трудо, вынік яго экспрэс-тэсту быў адмоўным. Ён будзе знаходзіцца на самаізаляцыі пяць дзён.

«Учора ўвечары я даведаўся, што мог заразіцца COVID-19. Вынік майго экспрэс-тэсту быў адмоўным. Я прытрымліваюся правілаў Дэпартамента аховы здароўя Атавы і ізалююся на пяць дзён», – напісаў ён.

Пры гэтым Трудо дадаў, што адчувае сябе добра і будзе працаваць дома.

«Заставайцеся ў бяспецы - і, калі ласка, рабіце прышчэпкі», - напісаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках