У Менску з «амікронам» пачалі шпіталізаваць нованароджаных
7- 30.01.2022, 16:46
- 15,692
Дзеці пераносяць хваробу цяжка.
COVID-19 у дзяцей працякае гэтак жа, як і іншая інфекцыя, але ёсць і свае асаблівасці. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» распавяла загадчыца 13-га баксіраванага аддзялення дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы лекар-інфекцыяніст Аліна Савенка.
Цяпер адно з аддзяленняў сталічнай дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы перапрафіліраванае на дапамогу маленькім пацыентам з COVID-19. Там жа знаходзяцца і іх бацькі, якія ажыццяўляюць догляд.
- У цэлым COVID-19 у дзяцей працякае гэтак жа, як і іншая інфекцыя. Можа пачынацца як з кішэчных праяў (ваніты, вадкі стул), так і з катару і кашлю, - распавядае Аліна Савенка. - Адмысловых адметных сімптомаў няма, COVID-19 можа праяўляць сябе як і ВРВІ. Аднак бацькі павінны разумець, што ў каранавіруснай інфекцыі ёсць свае асаблівасці. Маленькае дзіця не скажа, што перастала адчуваць смак ці пах, яно проста адмовіцца ад сумесі ці груднога малака і сыдзе ў абязводжванне. Вельмі важна быць уважлівым і ўвесь час назіраць за дзіцем у перыяд хваробы.
Таксама ў каранавіруснай інфекцыі ў дзяцей ёсць асаблівасць - мультысістэмны запаленчы сіндром, які развіваецца пасля выздараўлення. Так, можа падняцца тэмпература, з'явіцца сып, з іншых праяў - пачырваненне вуснаў і вачэй. У такім выпадку, са слоў спецыяліста, трэба тэрмінова звяртацца да лекара.
Медык адзначыла, каб абараніць малых ад каранавіруса ў сям'і, дарослым неабходна зрабіць прышчэпкі. Калі маці з дзіцем трапляе ў стацыянар, лекар пры зборы аналізу цікавіцца, ці прышчэплены сямейнікі.
— Калі не вакцынаваныя, то далей у дыялогу ідуць апраўданні: «Мы не паспелі», «Мы баімся». Цяпер, знаходзячыся ў бальніцы, яны ўсведамляюць, што лепш бы імунізаваліся, тады б рызыка захворвання дзіцяці адназначна знізілася, - адзначае лекар-інфекцыяніст.
Нагадаем «амікрон», які дамінуе сёння, перш за ўсё, б'е па дзецях. І малыя пераносяць яго часта цяжка. Так у клініках Гомеля зараз двое дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане.